У Злучаных Штатах падчас лятарэі Mega Millions разыграны найбуйнейшы, як паведамляе прэса, у сусьветнай гісторыі джэкпот.

Чарговы розыгрыш прызоў адбыўся ў суботу.

Галоўны прыз памерам у $640 мільёнаў павінен быць падзелены паміж трыма пераможцамі, пошукі якіх цяпер вядуцца.
Вядома, што гаворка ідзе пра жыхароў штатаў Мэрылэнд, Канзас і Ілінойс. Пераможцы могуць выбраць адну зь дзьвюх схем атрыманьня выйгрышу – падзяліць яго на 26 гадавых плацяжоў, або атрымаць выйгрыш адразу – у гэтым выпадку сума будзе меншай.

Цяперашні наклад лятарэі прыцягнуў вялікую ўвагу па ўсёй краіне – пасьля таго, як стала вядомая сума джэкпота.

Выручка ад продажу лятарэйных білетаў дасягнула рэкордных паўтара мільярда даляраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?