Традыцыйна ў апошнюю суботу сакавіка Беларусь далучаецца да міжнароднай акцыі «Гадзіна зямлі», якую праводзіць Сусветны фонд дзікай прыроды. У гэты дзень жыхароў планеты просяць адключыць святло і ўсе электрапрыборы.

Беларуская сталіца таксама выключае святло дзеля выратаванні планеты. Сёлета 31 сакавіка ў 20.30 былі адключаны падсветкі ратушы, Нацыяльнай бібліятэкі, спартыўнага комплекса «Мінск-арэна», праспекта Незалежнасць.

Таксама ў спартыўна-аздараўляльным комплексе ім. Машэрава прайшоў незвычайны матч па міні-футболу. Зоркі беларускай эстрады і журналісты гулялі ў футбол у цемры, у рамках міжнароднай акцыі «Гадзіна зямлі». Арганізатарам акцыі выступіла кампанія МТС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?