У Беларусі базавая велічыня з 1 красавіка 2012 года складае 100 тыс. беларускіх рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1785 ад 30 снежня 2011 года.

Да павышэння базавая велічыня складала 35 тыс. рублёў.

Базавая велічыня ў Беларусі з’яўляецца ўніверсальнай меркай для рознага кшталту плацяжоў. Да базавай велічыні прывязаны і памеры сацыяльны выплат, напрыклад дапамог і стыпендый, і рознага кшталту штрафы, а таксама стаўкі дзяржаўнай пошліны і арэнднай платы.

Апрача таго,

1 красавіка ўводзіцца базавая арэндная велічыня, якая да 1 красавіка 2013 года будзе складаць 54 тыс. рублёў.
Гэта зацверджана ўказам № 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю», падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 29 сакавіка.

Раней стаўка арэнднай платы была прывязана да базавай велічыні. Цяпер памер базавай арэнднай велічыні будзе штогод устанаўлівацца Саветам міністраў з улікам гадавога ўзроўню інфляцыі (індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год у дачыненні да папярэдняга) і будзе прымяняцца штогод з 1 красавіка.

Дакументам таксама адмяняецца дзяржаўнае рэгуляванне памеру арэнднай платы за гандлёвыя месцы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці. Фарміраванне арэнднай платы за такія гандлёвыя месцы будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з нормамі Грамадзянскага кодэкса па ўзгадненні бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?