22 сакавіка палітвязня Алеся Бяляцкага перавялі з каранціну Бабруйскай калоніі ў атрад. Атрад працоўны, займаецца швейнай вытворчасцю. «Я з 2 да 17 гадоў жыў у Светлагорску, а гэта 60 км адсюль, таму адчуваю сябе як удома», — жартуе палітвязень.

Ён паведамляе, што атрымлівае шмат пошты, у тым ліку ад бабруйцаў, і перадае вітанні ўсім знаёмым.

Алесь Бяляцкі збіраў на свае рахункі грошы для падтрымкі рэпрэсаваных і іх сямей. Лукашэнкаўцы звінавацілі яго ў нясплаце падаткаў і асудзілі на 4,5 года турмы. За ўнёсак у абарону правоў людзей у Беларусі і на ўсёй постсавецкай прасторы калі 30 дзеячоў і груп людзей з усяго свету вылучылі Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру.

«Прачытаў тут у каранціне друугую частку рамана Гросмана «Жыццё і лёс», — піша Бяляцкі. У адным з ранейшых лістоў Бяляцкі параўноўваў сваю цяперашнюю долю з ракой, якая нясе яго, незалежна ад ягонай волі.

* * *

Алесь Бяляцкі, Выпраўленчая калонія № 2, 213 800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?