Згодна з дадзенымі, апублікаванымі Белстатам, у студзені 2012 года Беларусь атрымлівала нафту з дзвюх крыніц - з Расіі і Венесуэлы. Першая прадала нашай краіне 1,855 мільёна тон. Кошт кожнай склаў $391,8. А вось венесуэльская нафта абыходзілася даражэй. Яе паставілі ў Беларусь усяго 21,9 тысячы тон. Кожная каштавала $886,3.

Розніца ў цане складае 2,26 разу, аднак дыверсіфікацыя паставак спрыяе частковай энергетычнай незалежнасці.

У 2010 годзе за тону венесуэльскай нафты даводзілася плаціць менш - $656 за тону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0