Дзясятак аварый здарыўся на замеценым праспекце Незалежнасці ва Уруччы.

Магутная завіруха паралізавала рух транспарту. У розных канцах горада ўтварыліся велізарныя заторы.

Стаіць раён «Каменнай Горкі». Чыжоўка, вуліца Казінца. Каб дабрацца, напрыклад, ад Еўраопта на Казінца да станцыі метро «Інстытут культуры», трэба было сёння раніцай затраціць роўна 60 хвілін (звычайна ў гэты час 15 хвілін).

На адным з участкаў на праспекце Незалежнасці, у раёне Уручча (8-9-ы кіламетр) сёння адбылося 9 ДТЗ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?