Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзіма Зайцава.

Кіраўнік КДБ праінфармаваў аб асноўных напрамках у развіцці і ўдасканаленні работы органаў дзяржбяспекі, контрвыведніцкага забеспячэння дзейнасці дзяржорганаў Беларусі, выкананні раней дадзеных даручэнняў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку ў ходзе нядаўняга пасяджэння калегіі Камітэта.

Вадзім Зайцаў таксама далажыў аб выкананні задач контрвыведніцкага зместу па спыненні дзейнасці разведорганаў сумежнай дзяржавы, якія спрабавалі атрымаць доступ да сакрэтнай інфармацыі ў ваеннай сферы, у тым ліку ў рамках адзінай сістэмы бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Акрамя гэтага гаворка ішла аб працы КДБ па спыненні карупцыйных і эканамічных злачынстваў, другі супрацьпраўнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?