Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2015 годзе можа скласці прыкладна 200 долараў за тысячу кубічных метраў,
паведаміў першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец, выступаючы 2 красавіка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.

Цана на газ для Беларусі на 2012 год, адзначыў ён, была ўстаноўленая ў памеры 165,6 долара за тысячу кубічных метраў, што ніжэй за сярэднегадавы ўзровень 2011 года, калі яна складала 261,1 долара.

З 1 студзеня 2013 года і да выхаду дзяржаў — удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) на рыначныя роўнадаходныя цэны кошт газу для Беларусі будзе вызначацца зыходзячы з яго цаны ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ плюс кошт транспарціроўкі да Беларусі.

«Цана на газ складзе прыкладна 166 і 178 даляраў за тысячу кубічных метраў у 2013 і 2014 годзе адпаведна», — сказаў Таўпянец.

Першы намеснік міністра энергетыкі таксама адзначыў: у выпадку нявыхаду на роўнадаходныя цэны ў 2015 годзе павінны быць ужытыя палажэнні пагаднення з Расіяй пры ўмове, што цана на газ па ім не перавысіць кошту, разлічанага паводле пагаднення ў межах АЭП. «Такім чынам, цана ў 2015 годзе можа скласці прыкладна 200 долараў за тысячу кубічных метраў», — сказаў Таўпянец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?