Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў наведае Беларусь у красавіку. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Ігар Петрышэнка 2 красавіка ў палаце прадстаўнікоў.
Дэпутаты ніжняй палаты парламента сёння ратыфікавалі пагадненне з Туркменістанам аб узаемным прадастаўленні участкаў для размяшчэння пасольстваў. Дакумент быў падпісаны 28 красавіка 2011 г. у Ашхабадзе ў ходзе візіту ў Туркменістан Аляксандра Лукашэнкі.
Пагадненне прадугледжвае прадастаўленне бакамі на парытэтнай аснове ў доўгатэрміновую арэнду тэрмінам на 49 гадоў зямельных участкаў з арэнднай платай за карыстанне імі ў памеры аднаго даляра ЗША ў год. Адрасы зямельных участкаў будуць вызначаны дадаткова ў міжурадавым пратаколе.