Украінскія ўлады дазволілі экс-прэм’еру Юліі Цімашэнцы лячыцца за межамі калоніі, дзе яна адбывае сямігадовы тэрмін за падпісанне газавых кантрактаў з Расіяй.

Адвакаты палітыка раней сцвярджалі, што Цімашэнка не атрымлівае належнага лячэння ў калоніі і са спасылкай на нямецкіх лекараў, аглядзеўшы экс-прэм’ера, казалі пра неабходнасць праводзіць усе лячэбныя працэдуры па-за папраўчай установай.

Пытанне аб пагаршэнні здароўя экс-прэм’ера абмяркоўвалася цягам некалькіх месяцаў. Сама Юлія Цімашэнка скардзілася на пастаянныя болі ў спіне. Дачка экс-прэм’ера, Яўгенія Цімашэнка, казала, што ў яе мамы — спінная грыжа.

Занепакоенасць станам здароўя Юліі Цімашэнка выказвалі і ў міжнародных праваабарончых арганізацыях. Пра сур’ёзнасць яе становішча казалі замежныя лекары, якія бралі ўдзел у абследаванні Цімашэнкі ў лютым.

Цяпер адвакаты Цімашэнка настойваюць на тым, што выбіраць клініку павінны нямецкія спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?