Будынак, што яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю, гарэў на 67-м паверсе, на вышыні 260 метраў. Прычынай загарэння была цеплавая гармата, ад якой полымя перакінулася на каркас рэкламнага плаката. Урэшце загарэлася апалубка бетонных канструкцый. Гасілі агонь з верталётаў, а таксама з пажарнага рукава, змаганне з полымем ішло некалькі гадзін.

Хмарачос, што загарэўся, мае стаць самым высокім будынкам Еўропы. Так званая вежа «Федэрацыя» дасягне 506 метраў. Гэта адзін з небасягаў комплексу «Масква-сіці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0