Меркаванні7373

Беларусь vs Беларусія

Беларусамі многія цяпер становяцца менавіта ў інтэрнэце.

Артыкул расейскамоўнай Вікіпедыі аб нашай краіне называецца «Белоруссия». Мяне гэта зачапіла, і я даслаў рэдакцыі Вікіпедыі ліст: «Беларусь — гэта не афіцыйнае скарачэнне, як у вас напісана, а наша афіцыйная назва.

Сёння ніводны адукаваны беларус не абзаве сваю радзіму Беларусіяй. Назва Беларусь прапісаная ў Канстытуцыі, усіх афіцыйных дакументах.
Ужыванне назвы Беларусія цяпер — гістарычная памылка».

Выявілася, што не я адзін турбуюся аб каланіяльным перажытку…

Мне хутка адказалі: «Паважны Зміцер, гэтае пытанне з’яўляецца вельмі актуальным, і супольнасць Вікіпедыі вядзе наконт яго вельмі гарачую дыскусію. За развіццём гэтых дэбатаў можна сачыць тут».

Адчыніў спысылку і быў прыемна здзіўлены… Праблема называння нашай краіны па-расейску шырока абмяркоўваецца. Разважанняў столькі, што можна напісаць дысертацыю. Каментары ад самых памяркоўных да радыкальных. Адны людзі з Расіі прапануюць даць беларусам самім вырашыць, як звацца. Апаненты ў сваю чаргу забараняюць псаваць літаратурную расейскую мову…

У карыстальнікаў Вікіпедыі кансэнсусу ніколі не будзе.
Дзесяць мільёнаў беларусаў называюць сваю краіну Беларусь, але большай палове грамадзян 150-мільённай Расіі — зручней Беларусія.

Не ўкаранілася назва Беларусь у суседзяў за дваццаць гадоў незалежнага існавання. Але справа не ў гэтых спрэчках… А ў тым, што з назвай нашай краіны ўвесь гістарычны час нешта адбываецца.

Былі мы і Літвой, і Літоўскай Руссю, і Белай Руссю… Нават цяпер спрачаемся ў інтэрнэце за назву. А гэта значыць, што працэс фармавання дзяржавы і нацыі яшчэ працягваецца.

Беларусамі многія цяпер становяцца менавіта ў інтэрнэце:
мы свабодна дзелімся поглядамі, крытыкуем уладу і спрабуем пісаць па-беларуску, гледзячы, як робяць гэта іншыя, змагаемся за роднае і нацыянальнае.
Гатовыя пісаць да болю ў пальцах, каб знайсці праўду, калі гэта хоць на кроплю тычыцца нашай краіны.

Дзве самыя галоўныя падзеі ў маім маладым жыцці адбыліся амаль адначасова. У 1991 (амаль калі я нарадзіўся) мы абвясцілі сабе незалежнай Рэспублікай Беларусь і разваліўся СССР, а праз некалькі год пачаў развівацца беларускі інтэрнэт. Дваццаць гадоў таму мы адышлі ад нашага савецкага мінулага… Цяпер многія здзівяцца, маўляў, нікуды мы ад яго не збеглі, як і нашы суседзі. Сапраўды, але як гэта проста высвятліць? Дастаткова ўвесці назву нашай краіны ў пошуковым радку.

Прыгадваецца жыццёвая мудрасць: на ўсё патрэбны пэўны час.

Каментары73

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды пайшоў на працу адстаўлены старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч4

Стала вядома, куды пайшоў на працу адстаўлены старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Алексін набыў «залаты» пашпарт Вануату1

Паўза ці канец? Што азначае рашэнне ЗША прыпыніць дапамогу Украіне7

Еўракамісія прадставіла план пераўзбраення ЕС і падтрымкі Украіны на 800 мільярдаў еўра13

Вахцёрка інтэрната БДУ паказала свой працоўны дзень — і скарыла тыкток3

Лукашэнка заклікаў развіваць майнінг9

У старым жылфондзе прадаюць тройку па $4200 за квадрат. Чаму так дорага?

Сын экс-хакеіста зборнай Беларусі Алекс Гальчанюк, які са скандалам з'ехаў з ЗША, атрымаў расійскі пашпарт7

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў2

Эвакуявалі з Беларусі журналістку Ксенію Луцкіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды пайшоў на працу адстаўлены старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч4

Стала вядома, куды пайшоў на працу адстаўлены старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць