Усьлед за Настай Палажанкай, яшчэ адзін актывіст незарэгістраванага «Маладога фронту» – Аляксей Янушэўскі, перакваліфікаваны са сьведкі ў падазраванага.
Допыт Янушэўскага цягнуўся ўчора, 12 сакавіка, чатыры гадзіны. Сёньня адбыўся допыт Насты Палажанкі, што да гэтага ў гімназіі мела гутарку з жанчынай, якая назвалася псыхолягам. Яна палохала дзяўчыну турмою ў выпадку, калі тая не адмовіцца ад палітычнай дзейнасьці. Справу вядзе сьледчы менскай гарадзкой пракуратуры Сяргей Грахоўскі.
Сёньня ж на допыт у КДБ выклікалі Артура Фінькевіча, які адбывае пакараньне за палітычныя графіці ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. У якасьці сьведак у пракуратуру выклікалі шэраг актывістаў арганізацыі.
Па меркаваньні «маладафронтаўцаў», такім чынам спэцслужбы спрабуюць аказваць ціск на моладзь перад пачаткам вясновых акцыяў.