Гэта стане магчымым пасля правядзення аднаўленчага рамонту з пракладкай бесстыкавога чыгуначнага палатна.

Лідская дыстанцыя шляху ўжо гатовая прыступіць да прац, паведамляе Блог Гродна.

Зараз шлях цягніком з Гродна ў Мінск складае каля 6–7 гадзінаў.

Так, найхутчэйшы ранішні цягнік выязджае з Гродна ў 6:30, а прыязджае ў Мінск ў 12:18 (шлях у дарозе — 5:48), цягнік Гродна — Віцебск знаходзіцца ў дарозе 6 гадзін 41 хвіліну (16:00 — 22:41). Маскоўскі цягнік пераадольвае дыстанцыю з Гродна да сталіцы за 6 гадзін і 8 хвілін (17:10 — 23:18), а самым марудным з’яўляецца гомельскі цягнік, шлях на ім займае ажно 8 гадзін (23:23 — 07:25).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0