Заклікі некаторых беларускіх і заходніх палітыкаў не праводзіць у Беларусі чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе, калі да таго часу ў краіне не спыняцца парушэнні правоў чалавека, не сустракаюць масавага асуджэння ў беларусаў. Такія звесткі сакавіцкага апытання грамадскай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Літва).

13,3% апытаных ставяцца да гэтай ініцыятывы станоўча, 37% — абыякава.

Апрача таго, зазначаюць сацыёлагі, колькасць рэспандэнтаў, якія станоўча ацанілі пашырэнне санкцый ЕС і ЗША супраць «больш чым 200 беларускіх чыноўнікаў, суддзяў і інш. на чале з Лукашэнкам, якіх лічаць адказнымі за парушэнне дэмакратыі і правоў чалавека», за год прыкметна ўзрасла: з 17,5% у сакавіку 2011 года да 24% сёння. «Калі да гэтага дадаць колькасць тых, хто да іх абыякавы (37%), можна чакаць, што спробы ўладаў „узняць народ“ супраць санкцый наўрад ці будуць мець поспех», — падкрэсліваюць сацыёлагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?