Блізу сотні чалавек прынялі ўдзел у акцыі, якая прайшла 7 сакавіка ў цэнтры гораду.

Удзельнікі акцыі трымалі рукі за галавой, а на вопратцы мелі шыльды з нумарамі артыкулаў, паводле якіх асуджаныя вядомыя беларускія палітыкі, грамадзкія дзеячы і праваабаронцы. У такі спосаб людзі пратэставалі супраць рэпрэсіўных артыкулаў Крымінальнага кодэксу і патрабавалі вызваленьня асуджаных паводле іх людзей. Шэсьце пачалося на рагу вуліцаў Гарадзкі Вал і Няміга і скончылася турмы на вуліцы Валадарскага. Там удзельнікі шэсьця пакідалі шыльды ў вогнішча і разгарнулі расьцяжку «Свабоду палітвязьням!»

Па сьведчаньні аднаго з удзельнікаў акцыі, у мерапрыемстве бралі ўдзел пераважна маладыя людзі. Паводле ягоных словаў, усё выглядала досыць арганізавана, хоць ніводная з моладзевых арганізацыяў не заявіла пра непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы гэтай акцыі.

Міліцыянтаў у часе акцыі амаль не было, нікога з удзельнікаў акцыі не затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?