Рэспубліканскі суботнік сёлета пройдзе 21 красавіка. Такая дата вызначана пастановай Савета Міністраў № 295 ад 2 красавіка.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 21 красавіка 2012 г. рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.

Нагадаем таксама, што пастановай Саўміна працоўны дзень перанесены з 23 красавіка на 28 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0