Гістарычныя будынкі, з якіх у ХІХ стагоддзі пачыналася мясцовая акадэмія, застануцца на сваім месцы.

Сябры гарадскога савета па захаванні і памнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны прасілі дазволу на знос некалькіх жылых дамоў на тэрыторыі Акадэмгарадка. У кіраўніцтва савета ўваходзяць рэктар БДСГА Аляксандр Курдэка, старшыня мясцовага аддзялення «Белай Русі» Аляксандр Чачоткін і начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Браніцкая. Яны прапаноўвалі знесці дамы № № 4 і 6 па вуліцы Ціміразева і дом № 3 па вуліцы Мічурына.

Але паводле рашэння Мінкульта дамы застануцца на сваім месцы, паведамляе сайт horki.info. Жыхароў з гэтых дамоў адселяць, а ў будынках з часам правядуць рэканструкцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?