Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоены «Зоркі ордэна Архангела Міхаіла». Гэта вышэйшая ўзнагарода Народнага ўзнагароднага камітэта Расіі, які ажыццяўляе сваю дзейнасць па благаславенню Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія ІІ. Урачыстая цырымонія перадачы ўзнагароды адбылася сёння ў пасольстве Беларусі ў Расіі.

Як адзначыў на цырымоніі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў РФ Васіль Далгалёў, вялікая работа, праведзеная Народным узнагародным камітэтам па адраджэнню святых каштоўнасцей праваслаўя ў краінах усходне‑хрысціянскіх традыцый, умацаванню духоўнага адзінства, міру і згоды паміж аднавернымі народамі, заслугоўвае самай шчырай павагі. У Беларусі шырокае адабрэнне атрымала дзейнасць арганізацыі па адраджэнню хрысціянскіх каштоўнасцей, умацаванню міру і згоды. «Пераканы, што менавіта духоўны пачатак дапамагае беларусам і расіянам знаходзіць дарогу адзін да аднаго, будаваць Саюзную дзяржаву, захоўваць адзінства веры і вечную дружбу братэрскіх славянскіх народаў», — сказаў дыпламат.

У адпаведнасці з палажэннем «Зорка ордэна Архангела Міхаіла» прысуджаецца кіраўнікам дзяржаў, урадаў і парламентаў, прадстаяцелям праваслаўных цэркваў і іншых канфесій, вядомым грамадскім і палітычным дзеячам, кіраўнікам буйных карпарацый, арганізацый і рухаў. Гэтай узнагародай адзначаецца дзейнасць, накіраваная на духоўнае адраджэнне і прымнажэнне нацыянальнай культуры, умацаванне эканамічных і палітычных сувязей дзяржаў, зацвярджэнне высокіх норм духоўнай і агульначалавечай маралі, захаванне культурнай і духоўнай спадчыны, умацаванне міру, дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, аднаўленне, адбудову і будаўніцтва аб’ектаў духоўнага, культурнага і сацыяльнага значэння.

Раней гэтым ордэнам былі ўзнагароджаны Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Партрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, Найсвяцейшы Павел — Патрыярх Сербскі, Найсвяцейшы Максім — Патрыярх Балгарскі, Высокапраасвяшчэнны Лаўр — Першаіерарх Рускай замежнай царквы, а таксама вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы. ‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?