«У звязку са шматлікімі пытаннямі ды каментарамі з нагоды заявы спадара Змітра Піменава ў праграме „Тыдзень у „Аб’ектыве““ пра перамовы аб уводзе на тэрыторыю Беларусі войскаў НАТО (эфір 1 красавіка) паведамляем, што словы спадара Піменава былі хаця і смелым ды, магчыма, не зусім удалым, але першакрасавіцкім жартам», — гаворыцца ў заяве кіраўніцтва рэдакцыі інфармацыйных праграмаў тэлеканала «Белсат».

Нагадаем, што пасля слоў Зьмітра Піменава з заявай выступіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая заявіла, што «нідзе, ніколі і не з кім Рада БНР не абмяркоўвала магчымасць уводу ў Беларусь замежных войскаў — ні НАТА, ні чыіх-небудзь іншых».

Тую самую праграму перадрукавалі ў наступны дзень як мегагалоўную навіну сайты «Хартыя-97» і «Беларускі партызан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?