На экраны кінатэатраў Мінска выходзіць трохмерная версія эпічнай кінастужкі Джэймса Кэмерана, дзе паказанае незабыўнае каханне на фоне гібелі гіганцкага круізнага лайнера.

Услед за знакавымі галівудскімі праектамі «Кароль Леў» і «Зорныя войны» канвертавання ў 3D дачакалася эпахальная карціна «Тытанік».

Некалі рэкардсмен па касавых зборах і дзейны лідар па ліку заваяваных «Оскараў», фільм заваблівае ў кінатэатры гледачоў па ўсім свеце — ад дзяцей да бабуль у гадах.
Цяпер з’явілася магчымасць паглядзець стужку і ў трохвымерным фармаце.

У свой час поспех «Тытаніка» быў вызначаны двума фактарамі. Першы — любоў гледачоў да рамантычных сюжэтаў, якія разгортваюцца на фоне гістарычных катастроф або войнаў. Другі фактар ​​- ажыятаж вакол карціны. Газеты і ТБ распавядалі пра гіганцкія сумы, выдаткаваныя на стварэнне дэкарацый і карабля, маштабныя здымкі і жывую сведку гібелі «Тытаніка», якая знялася ў карціне.

Выхад «Тытаніка» ў 3D-версіі прымеркаваны да стагоддзя гібелі круізнага лайнера (14 красавіка). Ці зможа новы варыянт фільма прыцягнуць гледачоў, стане вядома хутка: карціна выходзіць на экраны 5 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?