У Малдове ўведзены штрафныя санкцыі за распаўсюд рэкламы толькі на рускай або іншай замежнай для рэспублікі мове без яе перакладу на дзяржаўную мову. Гэта прадугледжваюць папраўкі ў Кодэкс аб правапарушэннях, якія прыняў парламент Малдовы па ініцыятыве дэпутатаў парламенцкай фракцыі Ліберальнай партыі. Яны заявілі, што з-за адсутнасці штрафных санкцый у краіне груба парушаюцца законы аб рэкламе і аб функцыянаванні моў. Як адзначылі аўтары законапраекта, у большасці населеных пунктаў краіны рэкламныя пано, шыльды, афішы, аб'явы і іншыя тэксты візуальнай рэкламы, назвы фірмаў, крам, цэннікі ў барах і рэстаранах, кафэ публікуюцца ў асноўным на рускай мове, без перакладу на дзяржаўную мову, што

дыскрымінуе больш за 76% грамадзян краіны, якія лічаць сваёй роднай малдаўскую ці румынскую мовы, а таксама парушае іх права на атрыманне інфармацыі.

Згодна з апошняга перапісу насельніцтва Малдовы, праведзенаму ў 2004 годзе, у рэспубліцы (без уліку прыднястроўскага рэгіёну) пражывала 3,38 млн. чалавек, з якіх 76,1% - малдаван, 8,4% - украінцаў, 5,8% - рускіх, 4,4% - гагаузы, 2,1% - румынаў, 1,9% - балгараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?