Беларускія мастакі Алесь і Юлья Шатэрнік адкрываюць выставу сваіх твораў ў Волш галерэі унівэрсытэта Сэтан Холл (штат Нью Джэрсі, ЗША). Выстава будзе экспанавацца з 14 сакавіка да 27 траўня 2007 году. Сьвяточны прыём знагоды адкрыцьця выставы адбудзецца ў чацвер 19 красавіка 17.00-20.00. Прыём і выстава адчынены для глядачоў бясплатна. Выстава складаецца з 12 твораў зробленых алеем.

Краявіды Алеся Шатэрніка яркія і поўныя энэргіі прадстаўляюць выкарыстанне мастаком каляровых і дзейных мазкоў. Яго дачка Юлья выстаўляе 7 сваіх вобразных твораў, якія выяўляюць яе талент да раўнавагі коляроў, формаў і ліній.

Алесь і Юлья Шатэрнік – нашыя беларускія мастакі зь Менску. Алесь скончыў Беларускі Інстытут Тэатра і Мастацтва ў 1967, а Юлья Беларускі універсітэт культуры ў 2004. І бацька, і дачка выстаўлялі свае працы ўжо на шэрагу іншых выстаў, а некаторыя з іх твораў знаходзяцца ў шматлікіх прыватных і музэйных калекцыях.

На працягу 150 гадоў каталіцкі унівэрсытэт Сэтан Холл спалучае ў сабе лепшыя дасягненьні і рэсурсы вялікага унівэрсітэта з сусветнымі стандартамі, з асабліваю ўвагаю да студэнтаў, іх поглядаў і думак.

Унівэрсітэцкі гарадок Сэтон Холл знаходзіцца толькі 14 міляў ад Новага Йорку і прываблівае шырокімі магчымасьцямі навучання і працы, адпачынку і забавы для студэнтаў рознага паходжання і веры.

prauda.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0