Па выніках сакавіка аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыўся на $69,1 млн. і, паводле папярэдніх даных, на 1 красавіка 2012 года склаў $8085,2 млн. у эквіваленце.
Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

У нацыянальным вызначэнні ўзровень золатавалютных рэзерваў павялічыўся на $35 млн. і на 1 красавіка 2012 года склаў $9600,7 млн. у эквіваленце.

«Павелічэнню аб’ёму золатавалютных рэзерваў у сакавіку 2012 года садзейнічала дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты ў ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа“. Пры гэтым Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі былі выкананы ў поўным аб’ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце», — адзначылі ў Нацбанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?