Аляксандр Лукашэнка патрабуе навядзення да 9 мая парадку. Такую задачу ён паставіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць.
Лукашэнка мяркуе, што мясцовыя ўлады недастаткова актыўна працуюць у гэтым кірунку. «Да 9 мая павінны быць чысціня і ідэальны парадак на кожным прадпрыемстве.
Я ўжо не кажу пра гарады і вёскі. Усё павінна быцьпа-гаспадарску , як у прыватніка», — сказаў ён. Лукашэнка адзначыў, што ў парадак павінны быць прыведзены і прыватныя падворкі.
«Усё пад адказнасць старшыняў райвыканкамаў», — падкрэсліў ён. «Мы недагружаем старшыняў сельсаветаў. Яны павінны пачынаць працаваць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка, адрасуючы свае словы губернатарам.