Уладзімір Цэслер — самы папулярны беларускі дызайнер. Яго працы можна сустрэць і на сусветных выставах, і проста ў мінскім метро. Ад свежага погляду на класічнае мастацтва да стварэння ідэальнай рэкламы — чым толькі не займаецца Цэслер.

А якую музыку слухае знакаміты дызайнер?

«Мне вельмі цяжка абраць песні, — кажа Цэслер. — Напрыклад, я вельмі люблю брытанскі хард-рок і вельмі люблю дэбютны альбом Led Zeppelin, але назваць адтуль песню мне цяжка — хай будзе Whole Lotta Love, яна, праўда, з іншага альбома.

Падабаецца Цэслеру і складанная музыка: «Yes, Jethro Tull, шмат выдатных альбомаў у „бітлоў“ і „ролінгаў“. Ці, напыклад, Боб Дылан. Давайце паставім ягоную Knockin’ on Heaven’s Door».

«Калісьці мне падабаўся Антонаў, — працягвае Цэслер. — Але так, трошкі падабаўся. А вось у «Песняроў» колькі выдатных песняў: «Александрына» раскошная песня."

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?