У нядзелю праваслаўныя святкуюць Вербную нядзелю.
Вербніца  — рухомае свята беларускага народнага календара, адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Паводле праваслаўных канонаў, гэта вялікае двунадзесятае свята — Уваход Гасподні ў Іерусалім. У аснове яго ляжыць евангельскае паданне аб урачыстай сустрэчы жыхарамі Іерусаліма Ісуса Хрыста, які прыйшоў у горад для прыняцця пакут і смерці на крыжы. Падчас сустрэчы яны кідалі Хрысту галінкі фінікавай пальмы. Для славян сімвалам свята стала вярба, бо яна раней за іншыя дрэвы пачынае распускацца. На Вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве ці касцёле галінкі вярбы, якімі ў гэты дзень традыцыйна прынята было сцябаць адзін аднаго. Асвячонай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце (ёю выганялі на першы выпас жывёлу; існавала павер’е, што з’едзеныя з галінкі пупышынкі засцерагаюць ад пэўных хваробаў).
8 красавіка, на «Вербніцу», на тэрыторыі музея пройдзе майстар-клас па ўпрыгожванні галінак вярбы, асвячэнне галінак вярбы падчас святочнага набажэнства ў помніку народнай архітэктуры Пакроўскай царкве XVIII стагоддзя,
удзел у абрадзе асвячэння вярбой агародаў разам з гаспадарамі музейных сядзіб, знаёмства з традыцыямі святкавання Вербнай нядзелі і роспісам пісанак.

Квіткі ў музей каштуюць для дарослых — 8 000 руб., для навучэнцаў ВНУ- 8 000 руб., навучэнцаў ССНУ і вучняў — 4 000 руб., дзеці дашкольнага веку — бясплатна.

За дадатковую плату можна наведаць карчму, набыць сувеніры ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Экспазіцыя музея працуе ад 10.00 да 18.20. Каса працуе ад 10.00 да 17.30.

Супрацоўнікі музея заклікаюць наведнікаў паклапаціцца пра абутак і вопратку, адпаведныя пагодным умовам.

Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца на паўднёвы захад ад мінскай кальцавой дарогі, за аўтарынкам Малінаўка непадалёк ад вёскі Строчыца.


Просмотреть Музей народнай архітэктуры і побыту на карте большего размера

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?