Затрыманне адбылося сёння, 7 красавіка, а 20:20.
Цяпер актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» знаходзяцца ў апорным пункце на станцыі метро Купалаўскай. Юнакі паспелі паведаміць паплечнікам, што ў іх апісваюць асабістыя рэчы, пратаколы пакуль што не складалі, паведамляе сайт арганізацыі.

Зміцер Крамянецкі і Міхась Мускі адмаўляліся праходзіць вобшук без панятых, але нейкі прапаршчык і старшы сяржант, што адмовіліся прадстаўляцца і нават схавалі свае бэджы, правялі дагляд прымусова.

Прычыны затрымання невядомыя — юнакі спакойна чакалі цягнік на станцыі Купалаўскай. Адзін з міліцыянтаў, старшы сяржант па званні, паведаміў, што хлапцоў спынілі для дагляду. На заплечніках былі нашыўкі «Малады фронт».з бел-чырвона-белым сцягам і крыжам Еўфрасінні Полацкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?