На гэтым тыдні 84-гадовы Грас апублікаваў у адной зь нямецкіх газэт верш, у якім востра скрытыкаваў Ізраіль, абвінаваціўшы яго ў імкненьні напасьці на Іран, а таксама ва ўтойваньні ад міжнароднай супольнасьці праўды аб сваім ядзерным патэнцыяле. Верш выклікаў рэзкую рэакцыю ізраільскіх лідэраў, якія абвінавацілі пісьменьніка ў антысэмітызьме, і вострую палеміку ў Нямеччыне ды іншых краінах. Сам Грас заявіў, што яго крытыка накіраваная не на саму дзяржаву Ізраіль, а на яго цяперашняе кіраўніцтва.

Міністар унутраных спраў Ізраіля Элі Ішай заявіў, што ўезд пісьменьніку ў краіну будзе закрыты на падставе закона, які забараняе наведваньне Ізраіля былым нацыстам. Гюнтэр Грас нядаўна ў аўтабіяграфічнай кнізе прызнаўся, што ў апошнія месяцы 2-й сусьветнай вайны служыў у частках Вафэн-СС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?