Круізны лайнер «Балморал» адправіўся з брытанскага Саўтгемптана ў гонар стогадовага юбілею першага і апошняга рэйса парахода «Тытанік». «Балморал» у дакладнасці паўторыць маршрут «Тытаніка». У дзень гібелі парахода, 14 красавіка, калі, як чакаецца «Балморал» падыдзе да месца, дзе здарылася трагедыя і дзе на акіянскім дне спачываюць парэшткі легендарнага лайнера, удзельнікі мемарыяльнага рэйса зробяць памінальную службу.

На судне знаходзяцца 1309 пасажыраў — дакладна такая колькасць, як на «Тытаніку». У меню карабельнага рэстарана — тыя ж стравы, якія калісьці прапаноўвалі людзям, што здзяйснялі падарожжа на «Тытаніку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?