Паслы краін Еўрапейскага саюза могуць вярнуцца ў Беларусь, але за гэтым не павінны паследаваць новыя санкцыі ў дачыненні да краіны, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у эфіры Першага канала беларускага тэлебачання ў нядзелю.

«Беларусь кажа: «Хочаце, каб вашыя паслы вярнуліся назад? Мы не супраць. Але натуральна, мы б не хацелі, каб яны займаліся закулісным справамі на шкоду нашым адносінам», -. сказаў Мартынаў.

«Калі паслы вернуцца, а праз некалькі дзён Еўрасаюз прыме чарговы набор санкцый, мякка кажучы гэта будзе несур’ёзна», — дадаў ён.

Пры гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства лічыць, што Еўрасаюз сваімі санкцыямі толькі затарможвае дэмакратычныя рэформы ў Беларусі.

«Калі б не цвёрдыя і неправамерныя санкцыі, прынятыя ў студзені 2011 года пасля выбараў прэзідэнта ў снежні 2010 года, напэўна, Беларусь прайшла б большы шлях ўнутранага самаўдасканалення», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?