10 красавіка ў Вялікай зале Філармоніі (пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца канцэрт «Час… Beatles», на якім можна будзе пачуць песні ліверпульцаў у выкананні струннага аркестра. Што праўда, гэта будзе не набор кавер-версій, а сюіта на тэмы песняў кампазітара В. Грахоўскага. Да струннага аркестра далучацца габой, флейта і фартэпіяна.

Апроч «бітлоўскай» сюіты на канцэрце можна будзе пачуць «Поры года» Астара П'яцолы і выбраныя джазавыя мініяцюры. Квіткі можна набыць у касе Філармоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?