У Нацыянальны аэрапорт «Мінск» рэйсам з Лондана ў панядзелак прыбылі карціны сусветна вядомых мастакоў,
якія нарадзіліся ў Беларусі — Марка Шагала і Хаіма Суціна, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у «Белгазпрамбанку», які набыў працы майстроў экспрэсіянізму з мэтай стварэння першай у Беларусі прыватнай калекцыі гэтых мастакоў.

Да гэтага ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі адсутнічалі творы Шагала і Суціна.

Творчасць М. Шагала на яго радзіме, у Віцебску, было прадстаўлена толькі некалькімі літаграфіямі.
«Белгазпрамбанк» купіў на аўкцыёне Крысці карціну М. Шагала «Закаханыя» (1981 год) і працу Х. Суціна «Вялікія лугі ў Шартр» (як мяркуецца, 1934).

На сённяшні дзень калекцыя «Белгазпрамбанка» налічвае каля 50 прац. Увосень гэтага года ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца выстава прыватнай калекцыі «Мастакі парыжскай школы — ураджэнцы Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?