Сур’ёзную электратраўму падчас рыбалкі атрымаў 57-гадовы жыхар Івацэвічаў (Брэсцкая вобласць), начальнік гаспадарчай групы Дома культуры.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, няшчасны выпадак адбыўся вечарам 6 красавіка на чыгуначным мосце цераз раку Грыўда, размешчаным на перагоне Івацэвічы — Даманава.

Высветлілася, што мужчына, ігнаруючы правілы бяспекі, ішоў па мосце з раскладзенай тэлескапічнай вудачкай, якую нёс на плячы. Нягледзячы на тое што снасць не закранала лінію электраперадачы, адлегласць да правадоў была мінімальнай. Гэта паслужыла таму, што высакавольтны разрад ударыў рыбака.

Паводле слоў відавочцаў, яны пачулі моцны воплеск з боку моста, пасля чаго ўбачылі яркую ўспышку і воблака дыму чорнага колеру. На месцы здарэння ляжаў мужчына і махаў рукой, спрабуючы схапіцца за агароджу моста, яго твар моцна абгарэў, вакол былі раскіданы снасці і рыба. Пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?