9 красавіка адміністрацыя калоніі «Віцьба-3» не пусціла адваката наведаць Сяргея Каваленку.

«Сказалі, што ў яго цягам дзвюх гадзін працэдуры і таму да яго нельга», — паведаміла жонка вязня Алена Каваленка. Жанчыне ўдалося пагутарыць з лекарам з псіхіятрычнага шпіталя пры калоніі, дзе трымаюць Сяргея Каваленку:

«Доктар сказаў, што ягоны стан стабільны, але адразу агаваруся, што не веру ніводнаму слову.

Бо страўнік у яго не працуе, бо стулу самастойнага няма. У нядзелю яго зноў прывязвалі да ложка, калі кармілі праз зонд. Ён так жа апрануты, бо ўсё роўна яму холадна.
Калі заўтра на разглядзе касацыйнай скаргі нічога не вырашыцца, гэта будзе азначаць, што яго проста павольна забіваюць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?