Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху зацвердзіў канчатковы маршрут акцыі, а таксама спіс дзеячаў, якія ў аўторак пададуць заяўку ў Мінгарвыканкам. Гэта Юрый Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Таццяна Новікава.

Мяркуецца, што сёлета Чарнобыльскі шлях пройдзе па традыцыйным маршруце і пачнецца 26 красавіка, а 18-й гадзіне,
распавёў сябра аргкамітэта, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Збор на пляцоўцы каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук з 18:00 да 18:30, потым шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе з 19:30 да 20:30 заяўнікі будуць прасіць дазволу Мінгарвыканкама правесці жалобны мітынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?