Літаральна на днях стала вядома, што міністр унутраных спраў падпісаў незвычайны дакумент. З гэтага моманту ўсім міліцыянтам, пачынаючы ад участковых і заканчваючы высокімі чынамі, забаронена ездзіць у Еўропу, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

З чаго раптам было прынятае такое рашэнне, нідзе не каментуецца. Але шмат хто звязвае яго з санкцыямі Еўрасаюза, з-за якіх некаторыя міліцыянты, суддзі і пракуроры цяпер не могуць ездзіць у ЕС. Вось толькі каментаваць гэты сакрэтны дакумент у МУС адмаўляюцца.

— Без каментароў, — кажуць у прэс-службе.

Іншыя супрацоўнікі таксама сыходзяць ад адказу.

— Вы ж разумееце… Нам з гэтай нагоды нічога казаць нельга.

Праўда, аспрэчваць гэтую навіну таксама ніхто не спяшаецца. Нашая крыніца пацвердзіла, што чуткі нарадзіліся не на пустым месцы.

— У Еўропу забаранілі выязджаць, а ў Турцыю, Егіпет — можна, — прызнаўся супрацоўнік міліцыі.

Пакуль незразумела: сілавікам цалкам перакрылі еўрапейскую мяжу або вылучылі пэўныя ўмовы тым, хто сабраўся ў Еўропу на шопінг ці адпачынак. Магчыма, ім прыйдзецца браць дазвол на выезд у свайго начальніка, як гэта робяць ужо шмат гадоў міліцыянты, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?