З нагоды ўгодкаў тэракта 11 красавіка 2011 г. прадстаўнікі беларускай дыяспары Масквы заклікаюць суайчыннікаў ускласці кветкі да амбасады Беларусі.

«Роўна год таму, 11 красавіка 2011 г., у самым сэрцы Беларусі адбыўся жахлівы тэракт, які забраў жыцці пятнаццаці нашых землякоў, пакалечыў дзесяткі лёсаў і пакінуў рану ў душы кожнага з нас.

Здавалася б, адказам на гэты крывавы тэракт, які грамыхнуў на піку і без таго скрайне напружанай эканамічнай і палітычнай абстаноўкі ў краіне, павінна была стаць кансалідацыя ўсяго беларускага грамадства. Так гэта заведзена ў любой здаровай дружнай сям’і.

На жаль, грамадскасці былі пададзеныя іншыя сігналы, якія не спрыяюць яднанню народа і аднаўленню даверу. Непразрыстае расследаванне і наступныя выразна не растлумачаныя судовыя рашэнні выклікалі сярод беларусаў шквал сумневаў, асуджэнняў і роспачы. Вынікам стаў не толькі чарговы раскол у беларускім грамадстве, але таксама і новыя супярэчнасці паміж Рэспублікай Беларусь і яе партнёрамі, перш за ўсё Расійскай Федэрацыяй і Еўрапейскім Саюзам, якія асудзілі пакаранне прысуджаных да расстрэлу ў Мінску.

11 красавіка 2012 г. з 19:00 беларусы Масквы выкажуць салідарнасць з сем’ямі загінулых і пацярпелых падчас тэракту ў Мінскай падземцы ў мінулым годзе. Упэўненыя, нашы расійскія сябры таксама нас у гэтым падтрымаюць, як гэта было не раз.

Гэта не мітынг, не пікет, але асабістае ўскладанне кветак, запальванне свечак ля будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў гадавіну трагічнай для ўсіх беларусаў даты.

Разам беларусы перажылі шмат цёмных дзён у сваёй гісторыі — прадэманструем салідарнасць і ў гэтым горы.

Мы адзін народ!»

Адрас амбасады:

Маросейка, 17/6, м. Китай-город

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?