На мінулым тыдні з’явілася інфармацыя пра магчымы знос аўтавакзала «Маскоўскага». У аўторкавым выпуску газеты «Советская Белоруссия» старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька фактычна пацвердзіў наяўнасць такіх планаў.

«Такія прапановы ёсць. Зараз мы знаходзімся на стадыі перамоваў. Адкідваць іх цалкам не трэба. Аўтавакзал «Маскоўскі» сёння загружаны менш чым на 60%. Гэта — не ключавое транспартнае ядро.
Міжгароднія маршруты ў стане прыняць аўтавакзалы «Усходні» і «Цэнтральны». Што тычыцца прыгарадных напрамкаў, то каб не ўшчаміць інтарэсы пасажыраў, трэба толькі даабсталяваць аўтобусныя станцыі на вуліцах Карбышава і Русіянава. Гэта не так дорага.
З пункту гледжання помніка архітэктуры — вакзал такім не з'яўляецца. Таму казаць пра тое, што знос «Маскоўскага» стане для горада вялікай стратай, нельга. Хай лепш там з'явяцца фешэнэбельныя адміністрацыйныя будынкі сучаснага выгляду, арэнднае жыллё, спартыўныя аб'екты, гандлёвыя комплексы, транспартная развязка.
Гэта створыць новы стымул для адкрыцця прадстаўніцтваў буйных замежных кампаній, банкаў, прыцягне дадатковыя фінансавыя патокі. Мы павінны прапаноўваць новыя магчымасці, каб Мінск стаў буйным фінансавым, транспартным, культурным, забаўляльных, адукацыйным цэнтрам.

* * *

Аўтавакзал «Маскоўскі» адкрыўся 19 жніўня 1999 года. На 7-м рэспубліканскім архітэктурным форуме «Брэст 99» будынак атрымаў Гран-пры за лепшую пабудову года. У 2002 годзе аўтавакзал прызнана лепшым архітэктурным будынкам года.

Глядзі яшчэ: «Экзотыка»: У Мінску створаць «беларускія кварталы»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру