Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прыгаварыў да штрафу ў 50 базавых велічынь мінчаніна, прызнанага вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 376 КК (незаконныя выраб, набыццё або збыт сродкаў для негалоснага атрымання інфармацыі).
Як паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС, мінчанін спрабаваў зарабіць на куплі-продажы шпіёнскіх тавараў. На адным з замежных сайтаў ён праз электронную сістэму плацяжоў купіў некалькі запальніц і ручак, якія маюць не тыповыя для іх функцыі фота-, відэа- і аўдыязапісу. Заказ у хуткім часе быў дастаўлены адрасату паштовай бандэроллю, і жыхар Мінска тут жа паспяшаўся даць аб’явы на папулярныя беларускія сайты аб продажы эксклюзіўнага тавару. Магчымасць негалоснай сочкі каштавала ад 40 да 100 долараў ЗША.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм