7 красавіка раптоўна памерла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валянціна Каралёва.

Прычына смерці не паведамляецца.

Валянціна Каралёва нарадзілася ў Брэсцкай вобласці. У 1977 годзе скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, юрыдычны факультэт БДУ (у 1985-м) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (у 2008-м). На пасаду намесніка міністра была прызначаная 14 жніўня 2008 г. У сістэме сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва прапрацавала 35 гадоў.

Супрацоўнікі міністэрства расказваюць, што Каралёва ўжо пэўны час пачувалася кепска, але ёй усё не ўдавалася легчы падлячыцца. Яе не адпускалі з працы, не было каму падмяніць яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?