Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Ён назначыў:
Русага Міхаіла Іванавіча — намеснікам прэм’
Марыніча Леаніда Адамавіча — в.а. абавязкі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь,
Арчакова Уладзіміра Юр’евіча — начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці,
Сіняўскага Вадзіма Іванавіча — начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў,
Краўцова Алега Эдуардавіча — старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.
Лукашэнка таксама даў згоду на назначэнне:
Купчыной Алены Мікалаеўны — намеснікам міністра замежных спраў,
Шматава Сяргея Мікалаевіча — старшынёй Браслаўскага райвыканкама,
Крывогіна Аляксандра Мікалаевіча — начальнікам галоўнага ўпраўлення контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь,
Пакумейкі Аляксандра Юр’евіча — начальнікам галоўнага ўпраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ Рэспублікі Беларусь,
Талсташова Аляксандра Алегавіча — начальнікам галоўнага ўпраўлення па контрразведвальнаму забеспячэнню праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ Рэспублікі Беларусь,
Вараксы Уладзіміра Уладзіміравіча — дырэктарам Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У сувязі са змяненнем формы ўласнасці прадпрыемстваў Лукашэнка даў згоду на назначэнне:
Аношкі Аляксея Дзмітрыевіча — генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб’яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў — дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Белдругасчормет»,
Касцюкевіча Васіля Васільевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «СветлагорскХімвалакно»,
Масіенкі Юрыя Іванавіча — дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «АГАТ — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».
Звяртаючыся да Міхаіла Русага, Аляксандр Лукашэнка адзначыў:
«Назначаючы вас на гэту пасаду, я ніколькі не вагаўся, таму што вам не проста не трэба будзе ўваходзіць у курс справы, а вы дасканала ведаеце асноўную сваю зону адказнасці — аграпрамысловы комплекс, які ўключае не толькі сельскую гаспадарку».
Ён падкрэсліў, што сельская гаспадарка з’яўляецца перспектыўнай экспартаарыентаванай галіной для краіны. Актуальнай застаецца задача па выхаду на $5–7 млрд. экспарту сельгаспрадукцыі за пяцігодку. «Тэмпы значныя, але забяспечыць высокі ўзровень будзе няпроста», — сказаў ён.
«Я вельмі спадзяюся, што тыя канкрэтныя праекты і праграмы, пра якія мы з вамі дамаўляліся ў полі, на ферме, на канкрэтных аб’ектах, будуць рэалізаваны яшчэ хутчэй, чым мы планавалі тады», — адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што на пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання павінна быць прапанавана «моцная кандыдатура, якая не ўступае ранейшаму міністру».