Сейм Літвы ўхваліў праект пастановы «Пра абвяшчэнне рэферэндуму ў сувязі з будаўніцтвам атамнай станцыі ў Літве». Цяпер яго абмяркуюць у камітэтах Сейма.

Прэм’ер Андрус Кубілюс прапанаваў разгледзець дакумент у камітэтах да сярэдзіны мая.

Міністр энергетыкі Арвідас Сякмокас, адказваючы на ​​пытанне наконт таго, як ён ацэньвае рэферэндум, да правядзення якога рыхтуюцца зялёныя, сказаў, што ў людзей ёсць такое права:

«Сейм павінен прымаць свае рашэнні, а людзі могуць і ў іх ёсць такое права падымаць пытанні і выказваць сваё меркаванне».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?