Павел Вінаградаў каля будынка суда, фота Насты Шулейкі.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска прайшоў працэс супраць былога вязня Плошчы Паўла Вінаградава — аднаго з лідараў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду».
Яму памянялі умовы адбыцця пакарання. Паводле пазову міліцыі Маскоўскага раёна Мінска ў
дачыненні да Вінаградава ўвялі рэжым прэвентыўнага нагляду на 2 гады, сярод іншага — абавязаць яго быць дома з 8 вечара да 7 раніцы, забаронена пакідаць горад без дазволу міліцыі.
Міліцыя матывавала гэта тым, што Вінаградаў працягвае кантактаваць з пакаранымі судом асобамі, што ён не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівала міліцыя нібыта за брыдкаслоўе. Усяго з пачатку году ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 25 сутак.
Справу разглядала суддзя Таццяна Мотыль, якая ўжо судзіла моладзевых актывістаў.
Раней прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год быў уведзены супраць іншага вязня Плошчы — Уладзіміра Яраменка.