Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Беларускага дзяржаўнага
«Наш інстытут завяршыў распрацоўку генеральных планаў усіх абласцей Беларусі. Цяпер яны знаходзяцца на разглядзе ў Савеце Міністраў. Таксама завяршаецца работа над трэцяй карэкціроўкай генеральнага плана краіны», — адзначыў Віктар Іўлічаў.
Праекціроўка тэрыторый, паводле слоў дырэктара інстытута, з’яўляецца важнай і адказнай работай, якая сёння запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Так, БелНДІП горадабудаўніцтва прымаў удзел у распрацоўцы генеральнага плана сталіцы Малдовы — горада Кішынёва,
Акрамя таго, інстытут завяршыў работу па стварэнню планаў тэрыторый прыгранічных рэгіёнаў Беларусі з Польшчай і Украінай, а таксама пачаў распрацоўку схемы
Віктар Іўлічаў нагадаў, што сёння ў Беларусі налічваецца 205 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу, а таксама 23 467 населеных пунктаў. За апошнія пяць гадоў у краіне створаны 1481 аграгарадок.