10 красавіка адбылася сустрэча старшыні Беларускай федэрацыі біятлона (старшыні КДБ па сумяшчальніцтве) Вадзіма Зайцава з вядомым французскім біятланістам Рафаэлем Пуарэ, які знаходзіцца ў Мінску.

Як паведаміў генеральны сакратар федэрацыі Анатоль Стромскі, Зайцаў і Пуарэ абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва славутага француза з беларускай зборнай. Праўда, паводе слоў генеральнага сакратара, пакуль невядома, у якім выглядзе і ў якой форме будзе адбывацца гэта супрацоўніцтва.

«Пакуль штосьці цяжка канкрэтызаваць. Не магу сказаць, у якім выглядзе будзе адбывацца супрацоўніцтва Пуарэ з нашай зборнай.

Таксама не магу назваць і тэрміны, калі будзе дакладнасць, тут шмат фактараў. Пуарэ пакіне Мінск заўтра»,
 — адзначыў Стромскі.

Раней у некаторых СМІ прайшла інфармацыя, што Пуарэ можа замяніць на пасадзе старшага трэнера мужчынскай зборнай Юрыя Альберса.

37-гадовы Пуарэ, які завяршыў спартыўную кар`еру ў 2007 годзе, з`яўляецца чатырохразовым уладальнікам Кубка свету, васьміразовым чэмпіёнам свету і трохразовым прызёрам Алімпійскіх гульняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?