Па стане на 9 красавіка паказчык захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі рэгіструецца на 9,2% вышэй за леташні ўзровень.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у структуры захварэўшых пераважаюць дзеці — 63,2% ад усіх, хто звярнуўся да ўрача.

Пры гэтым у цэлым захворванне на ВРІ ў Беларусі знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні. Вынікі лабараторнага маніторынгу ў Беларусі па-ранейшаму сведчаць пра больш актыўную цыркуляцыю негрыпозных рэспіраторных вірусаў — адэнавірусы, РС-вірусы, вірусы парагрыпу — у параўнанні з вірусамі грыпу.

Паводле даных Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ва ўсім рэгіёне частата зваротаў па медыцынскую дапамогу ў сувязі з ВРІ працягвае зніжацца: толькі пяць краін паведамляюць, што колькасць хворых перавышае парогавыя значэнні, таксама знізілася коллькасць выяўлення выпадкаў грыпу. Дамінантным вірусам у цыркуляцыі працягвае заставацца вірус грыпу A(H3N2). Пры гэтым адзначаецца некаторае павелічэнне колькасці выпадкаў выяўлення віруса грыпу В і некалькі выпадкаў выяўлення віруса грыпу A(H1N1), які выклікаў пандэмію ў 2009 годзе.

У Расіі на мінулым тыдні былі зарэгістраваныя перавышэнні эпідэмічных парогаў захворвання на грып і ВРВІ у Вялікім Ноўгарадзе, Арэнбургу, Томску, Уладзівастоку і Бірабіджане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?