Упаўнаважаны па правах чалавека Уладзімір Лукін атрымаў зварот праваабаронцаў аб тым, што РФ можа забараніць выезд цераз сваю тэрыторыю беларускім апазіцыянерам, якім ужо абмежаваны выезд з Беларусі. Пра гэта ён паведаміў 11 красавіка журналістам у Томску.

Раней кіраўнік пагранічнай службы ФСБ Расіі Уладзімір Пронічаў заяўляў, што калі будзе даручэнне затрымаць нейкую асобу, якой выезд з Беларусі абмежаваны, яно будзе выканана. Пасля гэтага да Лукіна звярнуўся вядомы праваабаронца Леў Панамароў.

«Зварот дайшоў да мяне. Праблема ў тым, што ўпаўнаважаны займаецца перш за ўсё абаронай правоў расійскіх грамадзян, грамадзян, якія жывуць на тэрыторыі Расіі, і расійскіх грамадзян за межамі краіны. Беларускія грамадзяне, якія жывуць у Беларусі, ні да адной з гэтых катэгорый не адносяцца.

Таму юрыдычна гэтай праблемай упаўнаважанаму цяжка займацца. Але гэта не значыць, што я застануся абыякавым да гэтай праблемы»,
 — цытуе Лукіна РІА Новости.

Ён адзначыў, што неабходна працаваць з Міністэрствам замежных спраў Расіі, «каб МЗС і іншыя ўладныя органы, якія займаюцца гэтай праблемай, зразумелі, што гэта няправільна і супярэчыць унутранаму заканадаўству».

Нагадаем, з пачатку сакавіка шэрагу прадстаўнікоў апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і недзяржаўных СМІ Беларусі быў забаронены выезд з краіны. Некаторым з іх удалося трапіць у краіны Еўрасаюза цераз тэрыторыю Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?