У Мінску паслугамі легкавых таксі ў сярэднім у месяц карыстаюцца каля 820 тысяч чалавек, паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 красавіка намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Сталічны транпарт і сувязь» Ігар Дадалка.

Паводле яго слоў, упраўленне перавозкамі таксі шматступенчатае: Мінгарвыканкам, аператар — ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», 10 арганізацый-дыспетчарскіх. Апошнія заключаюць дагаворы з перавозчыкамі — юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Па заключаных дагаворах працуюць прыкладна 5.200 таксістаў.

Як патлумачыў Дадалка, асноўнымі функцыямі ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», як аператара перавозак таксі, з’яўляюцца: каардынацыя дзейнасці дыспетчарскіх службаў і перавозчыкаў, аператыўны кантроль за іх працай, унясенне прапаноў па фарміраванні стаянак для таксі. Ён паведаміў, што на гэты час вызначана каля 80 стаянак, аднак іх арганізацыя ў цэнтры сталіцы «дастаткова складаная». Пры капітальным рамонце вуліц у новых мікрараёнах фарміруюцца новыя стаянкі згодна з тэхумовамі. «Мы мэтанакіравана патрабуем, каб у найбольш пасажыраўтваральных пунктах будавалі стаянкі таксі», — сказаў намеснік дырэктара.

Акрамя гэтага, ён расказаў аб праблемах нелегельных таксі. За студзень-сакавік 2012 года праведзена 12 рэйдаў, у ходзе якіх выяўлена 10 выпадкаў нелегальных перавозак. Па гэтых выпадках складаюцца адміністрацыйныя пратаколы, якія накіроўваюцца ў суды. За гэтае парушэнне прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь або канфіскацыя аўтамабіля. «У сувязі з тым, што з 1 красавіка павысілася базавая велічыня да 100 тыс. рублёў, можа быць больш моцнае ўздзеянне на парушальнікаў», — лічыць Дадалка.

Ён таксама паведаміў, што пасажыры могуць звяртацца ў дыспетчарскую службу і ў дзяржаўную ўстанову «Сталічны транспарт і сувязь» у выпадках, калі палічаць, што іх правы спажыўцоў парушаныя, напрыклад, узята павышаная плата, не выдадзены чэк, перавозка ажыццяўлялася не па самым кароткім маршруце. Летась ва ўстанову паступіла 14 скаргаў, якія не змаглі ўрэгуляваць дыспетчарскія службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?