Ад удзелу ў сэмінары пад эгідай АБСЭ «Вывучэньне магчымасьцяў Беларусі ў рамках Эўрапейскай стратэгіі суседзтва», які заўтра пачынаецца ў Менску адмовіўся Міхаіл Марыніч.

Экс‑міністар замежнаэканамічных сувязяў заявіў «Белорусскому партизану»:

«Я катэгарычна адмовіўся ад удзелу ў гэтай сустрэчы. Таму што ў той момант, калі арыштоўваюць людзей, ‑‑ гэта бессэнсоўна і амаральна. Ніводны з запрошаных прадстаўнікоў дэмакратычнага блёку ня быў заяўлены ў выступах, хоць прадстаўнікам улады слова будзе дадзена. Атрымліваецца, што нас клічуць на гэта мерапрыемства як статыстаў.

Я паставіў гэтае пытаньне перад паслом АБСЭ, але рэглямэнт усё роўна пакінулі.

Пазыцыя ўлады: заміж кампрамісу толькі імітацыя перамоваў. Нават на шараговы сэмінар па памежным супрацоўніцтве не былі запрошаныя сур’ёзныя палітычныя лідэры, апазыцыйныя ўладзе. Тым, каго запрасілі, папросту не даюць слова. Гэта не дыялёг, а імітацыя. Я ў гэтым удзельнічаць намеру ня маю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?